Назвы жывёл ў гаворках Гомельшчыны на матэрыяле Тураўскага слоўніка

Назвы жывёл ў гаворках Гомельшчыны на матэрыяле Тураўскага слоўніка

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі

Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны

Завочны факультэт

Кафедра беларускай мовы

Курсавая работа

Назвы жывёл ў гаворках Гомельшчыны на матэрыяле Тураўскага слоўніка

Выканаўца:

студэнтка групы БЗ-41

Аўраменка Святлана Генадзьеўна

Навуковы кіраўнік:

к.ф.н., дацэнт

Багамольнікава Наталля Аляксееўна

Гомель 2011

ЗМЕСТ

Уводзіны

. Назвы жывёл у гаворках Гомельшчыны: семантычная дыферэнцыяцыя

.1 Лексіка, якая абазначае назвы хатніх жывёл

.2 Лексіка, якая абазначае назвы дзікіх жывёл

.3 Лексіка, якая абазначае назвы рыб

.4 Лексіка, якая абазначае назвы птушак

. Назвы жывёл у гаворках Гомельшчыны: словаўтваральны аналіз

. Назвы жывёл у гаворках Гомельшчыны: генетычная характарыстыка

Заключэнне

Спіс выкарыстанай літаратуры

семантычны лексіка слоўнік назва жывёла

РЭФЕРАТ

Курсавая работа складаецца з 27 старонак, выкарыстана 16 крыніц.

Ключавыя словы: слоўнік, гаворка, семантыка, сінонімы, словаўтварэнне, суфіксальны спосаб, складанасуфіксальны, асноваскладанне.

Абект даследавання: Тураўскі слоўнік.

Прадмет даследавання: назвы жывёл.

Мэта курсавой работы: прааналізаваць назвы жывёл ў гаворках Гомельшчыны на матэрыяле Тураўскага слоўніка.

Задачамі курсавой работы зяўляюцца:

1адзначыць назвы жывёл ў Тураўскім слоўніку;

2ахарактарызаваць лексіка-семантычны склад выяўленых лексем;

вызначыць спосабы ўтварэння і паходжанне назваў жывёл.

Вынікі: Выяўленыя назвы жывёл (назоўнікі) уваходзяць у дзве лексіка-семантычных груп: назвы хатніх жывёл, назвы дзікіх жывёл, назвы рыб, назвы птушак. Найбольш колькасна прадстаўлена першая група. Нязначная па колькасці другая. Прааналізаваныя лексемы уступаюць у сінанімічныя адносіны.

Назвы жывёл утвораны адным спосабам (марфемным). Амаль усе найменні ўтвораны суфіксальным спосабам. Найбольш прадуктыўнымі зяўляюцца суфіксы -к-, -ік-, -ык-. Малапрадуктыўнымі -зн-, -шл-, -йл-.

Найменні запазычаны з польскай і цюркскай моў. Інтэнсіўна развіваючыся ва ўзаемадзеянні з суседнімі мовамі. Праз польскую мову на працягу 16 — 17 стагоддзяў пранікалі у беларускую мову многія еўрапеізмы як тэрміналагічнага, так і бытавога характару.

Прапановы: Работа можа быць выкарыстана на ўроках беларускай мовы пры вывучэнні лексікі і словаўтварэння.

УВОДЗІНЫ

Падобна на тое, як кожнае слова непадзельна звязана з паняццем, якое яно абазначае, так і беларуская мова непадзельна звязана з духоўнай сутнасцю беларусаў, якія яе стварылі і карыстаюцца ёю. Прыродныя ўмовы і геаграфія краіны, узровень народнай гаспадаркі і ход гістарычнага развіцця, характар грамадскай думкі, навукі, мастацтва — усе вялікія і малыя асаблівасці жыцця нашага народа адлюстраваліся ў мове. Родная мова духоўна яднае народ.

Як і іншыя нацыянальныя мовы, яна існуе ў дзвюх формах: дыялектнай і літаратурнай. Дыялектная мова — гэта разнастайныя мясцовыя гаворкі, што бытуюць на тэрыторыі Беларусі [1, с. 15]. На аснове свайго падабенства яны абядноўваюцца ў тэрытарыяльныя дыялекты, якія ў сукупнасці ўтвараюць дыялектную мову.

Тэрытарыяльныя дыялекты — гэта самыя старажытныя моўныя адзінствы, нават больш старыя, чым сама беларуская мова [1, с. 16]. У дапісьмовы перыяд дыялекты былі адзінай формай зносін.

Гаворка — тэрытарыяльна абмежаваная мова жыхароў аднаго або некалькіх населеных пунктаў з уласцівым ёй адзінствам фанетычных, граматычных, лексічных сродкаў. Некалькі гаворак з блізкімі ці аднолькавымі моўнымі асаблівасцямі ўтвараюць групу гаворак. Групы гаворак з характэрнымі для іх спецыфічнымі моўнымі рысамі, якімі яны выразна адрозніваюцца ад іншых груп гаворак, складаюць дыялект.

Дыялектная мова істотна адрозніваецца ад літаратурнай, па-першае, тэрытэрыяльнай абмежаванасцю: шмат яе разнавіднасцей існуе на розных па велічыні тэрыторыях, а літаратурная мова адзіная на ўсёй тэрыторыі той ці іншай краіны. Па-другое, дыялектная мова аднафункцыянальная, таму што бытуе як сродак штодзённых зносін толькі ў бытавой сферы, у той час як літаратурная выкарыстоўваецца ў грамадскім і культурным жыцці, навуковых даследаваннях, бытавых зносінах адукаваных людзей. Па-трэцяе, дыялектная мова — аднастылявая, гэта значыць толькі размоўная, а літаратурная — многастылявая, таму што ў ёй функцыяніруюць мастацка-белетрыстычны, эпісталярны стылі. Па-чацвёртае, дыялектная мова ўжываецца толькі ў вуснай форме, літаратурная — выкарыстоўваецца як у пісьмовай, так і ў вуснай форме.

У наш час новыя дыялекты не толькі не ўтвараюцца, але паступова сціраюцца адрозненні паміж існуючымі. У прыватнасці, страчваюцца мясцовыя асаблівасці.

Даследаваннем дыялектнай мовы Гомельшчыны займаліся даследчыкі: Т. Янкова, А. Станкевіч, Л. Кузьміч, А. Крывіцкі, Г. Цыхун, І. Яшкін, П. Міхайлаў. Складзены, напрыклад, дыялектны слоўнік Лоеўшчыны [2]; матэрыялы да дыялектнага слоўніка Гомельшчыны [3].

Але найбольш значным па памеру і колькасці сабраных слоў зяўляецца Тураўскі слоўнік [4].

Тураў — адзін з найбольш старажытных усходнеславянскіх гарадоў. Як сталіца вядомага і значнага раннеўсходнеславянскага княства на Палессі ён упершыню згадваецца ў летапісе пад 980 г. Зразумела, што заснаванне Турава, а тым больш асваенне ўсходнімі славянамі, у прыватнасці старажытнымі дрыгавічамі, гэтага кутка Палесся, адбылося значна раней.

Садзейнічала ўзвышэнню Турава як значнага гаспадарчага і адміністрацыйнага цэнтра Палесся таксама і тое, што ў яго наваколлі меліся вялікія прыродныя багацці, даступныя чалавеку тых часоў, — мноства разнастайнай дзічыны, рыбы, каштоўнейшы лес, багатыя пашы і сенажаці. Да таго ж прырода зрабіла гэты куток маладаступным для розных грабежнікаў. З усіх бакоў ён агароджаны рэчкамі з забалочанымі і малапраходнымі ў мінулым далінамі, а кожная заселеная мясціна ўнутры яго з свайго боку таксама была недасяжнай для тых, хто не ведаў падыходаў да яе. У тым ліку і сам Тураў.

Зразумела, што ўсё гэта знаходзіла свой адбітак у складанні і развіцці этнадыялектнага аблічча як Турава, так і яго наваколля. Тут у мінулым не толькі сустракаліся і ўступалі ў зносіны жыхары розных куткоў Палесся. Сюды сцякаўся розны рамесны люд, гандляры, тут асядалі на пастаяннае пражыванне разам з гаспадарамі іх чаляднікі, сяляне.

У тэрытарыяльных дыялектных адносінах Тураўшчына зяўляецца заходняй ускраінай усходнеславянскай дыялектнай зоны. На захадзе, па Гарыні, яна мяжуе з заходнепалескімі, або брэсцка-пінскімі, гаворкамі. Яны, як вядома, займаюць асобнае становішча ў сістэме беларускіх народных гаворак, і гэта дыялектная мяжа зяўляецца тут таксама, як і ў іншых месцах, досыць прыкметнай і выразнай, асабліва ў адносінах фанетыкі і марфалогіі. Лексічнае супрацьпастаўленне гаворак па гэтай мяжы таксама мае месца, але яно больш сцёртае і размытае ў выніку вельмі цеснай сувязі сумеснага насельніцтва Тураўшчыны і заходнепалескай дыялектнай зоны. Заходняя частка Тураўшчыны ўваходзіць у склад Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, асноўная частка якога — левабярэжжа Гарыні з насельніцтвам заходнепалескай дыялектнай прыналежнасці.

Лексічная сістэма мовы Турава ўяўляе сабой складанае адзінства разнастайных па стылістычнай функцыі і афарбоўцы груп і разрадаў слоў. У гэтым складаным цэлым няма і не можа быць рэзкіх, дакладных размежаванняў. Функцыянальная і эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка — два бакі адной зявы, якія ўзаемадзейнічаюць між сабой і па-рознаму спалучаюцца ў словах.

Даследаваннем лексікі Тураўшчыны займаліся Л. П. Кузьміч, А. Крывіцкі, Г. Цыхун, І. Яшкін, П. Міхайлаў.

Апрача канкрэтнай, прадметнай лексікі, у Тураўскім слоўніку існуе мноства слоў непрадметнай лексікі.

На наш погляд, найбольшую цікавасць прадстаўляюць назоўнікі, бо яны найбольш ярка характарызуюць прадмет і маюць цікавае паходжанне.

Мэта курсавой работы — прааналізаваць назвы жывёл ў гаворках Гомельшчыны на матэрыяле Тураўскага слоўніка [4].

Рэалізацыя мэты патрабуе вырашэння наступных задач:

1адзначыць назвы жывёл у Тураўскім слоўніку;

2ахарактарызаваць лексіка-семантычны склад выяўленых лексем;

вызначыць спосабы ўтварэння і паходжанне назваў жывёл.

Абектам нашага даследвання зяўляецца Тураўскі слоўнік [4].

Прадметам нашага даследавання зяўляюцца назвы жывёл, зафіксаваныя намі ў дыялектным слоўніку Тураўшчыны.

1. НАЗВАЎ ЖЫВЁЛ Ў ГАВОРКАХ ГОМЕЛЬШЧЫНЫ: СЕМАНТЫЧНАЯ ДЫФЕРЭНЦЫЯЦЫЯ

Тэрмін семантыка (ад грэч. semantikos які абазначае) разглядаецца як значэнне слова, яго марфемных частак, словазлучэння і раздзел мовазнаўчай навукі, што даследуе сэнс слоў [5, с. 364]. Семантыка як лінгвістычная катэгорыя мае разнастайныя тэрміналагічныя адпаведнікі: змест, значэнне, сэнсавы змест, сігніфікат, інтэнсіял, кагнітыўны фактар [6, с. 7]. Як бачна, у вызначэнні паняцця існуе разнабой. Семантычная інтэрпрэтацыя апелятыўнай лексікі і ўласных імён не супадае.

Апелятывы падчас намінацыі адлюстроўваюць адпаведнае паняцце, прымета якога можа абядноўваць шэраг прадметаў у некаторы клас Намінацыі ёсць не што іншае, як монае замацаванне паняційных прымет, якія адлюстроўваюць уласцівасці прадметаў [6, с. 19]. Такім чынам, апелятыўная лексіка называе многія прыметы, прадметы, а наяўнасць у мове слоў, здольных абазначаць многія прадметы, дазваляе гаворачым выражаць агульныя меркаванні [7, с. 94]. Апелятывы зяўляюцца адназначнымі, мнагазначнымі, ужываюцца ў пераносных значэннях, уступаюцца ў сістэмныя сувязі.

Лексіка-семантычны аналіз слоў прадугледжвае апісанне семантыкі іх словаўтваральных асноў, пры гэтым роля семантычных характарыстык матываваных асноў разглядаецца як сукупнасць граматычных і лексічных значэнняў. Гэта адзін з важнейшых канструктыўных фактараў, што вызначаюць сэнсавую структуру ўтворанай адзінкі [8, с. 220].

Такім чынам, размежаванне назоўнікаў па семантыцы праводзіцца на аснове агульнапрынятага ў лексіцы крытэрыя, які ўлічвае значэнне ўтваральных асноў і іх функцыю фармантаў, што выступаюць у адзінстве.

У лексіцы народных гаворак вылучаецца вялікая тэматычная група слоў-назваў жывёл, у якую ўваходзяць разнастайныя семантычныя абяднанні — назвы хатніх і дзікіх жывёл. Спосабамі намінацыі зяўляюцца як прамы (назвы матывуюцца ўласнымі характарыстыкамі жывых істот), так і ўскосны (назвы матывуюцца падабенствам асобных уласцівасцей жывёл да розных рэалій). Найбольш прадуктыўнымі для назватворчасці прадстаўнікоў жывёльнага свету зяўляюцца наступныя агульныя матывацыйныя прыкметы:

) характэрная асаблівасць паводзін і спосабы існавання жывёлы ў прасторы (скачок конік, блыха, лясны клоп, выпаўзень дажджавы чарвяк, стрыгун двухгадовае жарабя). Асобныя жывёлы названы па месцы распаўсюджання (балотнік камар, надворнк парсюк), крыніцы харчавання (канюх воўк, які нападае на коней, малочнік цяля, якое ссе карову) і па часе зяўлення, найболынай сутачнай актыўнасці (весянчук веснавое цяля, позняя муха здрок) [9, с. 314]. У гэтай тэматычнай групе нямала слоў уласна дыялектных, яна багатая сінонімамі і словаўтваральнымі варыянтамі. Лексіка назваў посуду ў беларускай дыялекталогіі не была яшчэ прадметам спецыяльнага даследавання, толькі ў некалькіх артыкулах даецца апісанне асобных характарыстычных слоў, высвятляецца іх этымалогія і асаблівасці ўжывання. Збіранне і даследаванне гэтага лексічнага пласта можа даць новыя факты для высвятлення ўзаемаадносін паміж народнымі гаворкамі і літаратурнай мовай, для вывучэння багатай і невычарпальнай сінанімічнай разнастайнасці народна-дыялектнай мовы, яе вялікіх словаўтваральных магчымасцей.

1.1 Лексіка, якая абазначае назвы хатніх жывёл

У лексіка-семантычнай падгрупе, якая абазначае назвы хатніх жывёл, выяўлены наступныя прадстаўнікі:

хатнія птушкі:

а) індык:

андык, ендык. Індык. Андыкі наглые, ек гусі! [4, т. 1, с. 27];

андычка, ендычка. Індычка. [4, т. 1, с. 27];

б) курыца:

дзетоводуха. Квахтуха, якая мае куранят [4, т. 2, с. 16];

квоктуха. Квактуха. Гетакіе хорошіе ціпленяткі, да от квоктухі не отстаюць [4, т. 2, с. 188];

кура. Курыца. Колько кура не грэбе, то ўсё на себе [4, т. 2, с. 252];

курча. Кураня. Нема ніякага курчаці [4, т. 2, с. 253];

курчэня. Кураня. Пошла з курчэнямі кура [4, т. 2, с. 253];

курына. Курыца. Там курына ходзіць без прыгляду [4, т. 2, с. 253];

курэня. Кураня [4, т. 2, с. 254];

ціпетка. Кураня. Ціпетка осталосо однэ [4, т. 5, с. 274];

ціўкайло. Кураня. Ціўкайло забегло ў огород і дзень ціўкае [4, т. 5, с. 275];

ціўцік. Кураня. Ціўцікі млыя гамаць хочуць [4, т. 5, с. 275];

хатнія жывёлы:

а) баран:

баран. 1. Баран. Которого барана на плод кідаюць, того не лейчаюць, а которого думаюць прырэзаць, то лейчаюць [4, т. 1, с. 42];

моркач. Баран [4, т. 3, с. 90];

моркотун. Баран [4, т. 3, с. 90];

моркоцень, моркецень. Баран. Моркецень — то вытворнік овечы [4, т. 3, с. 90];

б) свіння, парсюк:

дзюдзя. Свіння (у размове з дзецьмі) [4, т. 2, с. 20];

кабан. Парсюк. Два кабанцэ аддаў швагру [4, т. 2, с. 175];

кабанчук. Парася. Кабанчук мой есці хочэ [4, т. 2, с. 175];

в) сабака:

дворняк. Дваравы сабака. У селе ўсе дворнякі собакі [4, т. 2, с. 10];

лепета. Сабака. Мормота прыйшоў да путаецца ў лепеты: ці дома воркота? (загадка). Воўк, сабака, кот (адгадка) [4, т. 3, с. 22];

цюцька. Сабака. Ня-ня-ня, цюцько! [4, т. 5, с. 284];

цюцік. 1. Сабака. Цюцік хлам папу з маслам! [4, т. 5, с. 284];

г) каза:

дрэма. Казадой. Дрэма веліка, ек голубец, мо трохі й больша [4, т. 2, с. 43];

коза. 1. Каза. Прыйдзе коза до воза, да сена не будзе [4, т. 2, с. 203];

козеня. Казляня. Казаў бацько, козу дам і з маленькім козеням [4, т. 2, с. 203];

козёл. 1. Казёл. Козёл нагле біўся, коб вон здох! [4, т. 2, с. 203];

д) карова:

колючка. Карова, якая бе рагамі. Колюча корова — колючка [4, т. 2, с. 211];

корова. 1. Карова. Шчука на нерэст — карова на верэс [4, т. 2, с. 219];

короўзно. 1. Карова. Это короўзно, ей багато сена трэбо [4, т. 2, с. 220];

короўчына. Карова. Пока короўчыну маці дзержыць [4, т. 2, с. 220];

е) конь:

коніна. Конь. Таку коніну маў добру, шо на ўставе грошы давалі [4, т. 2, с. 213-214];

конь. Конь. Конь бачыць уночы [4, т. 2, с. 215];

коншля. Конік. Молодэ коншля, то лошак зовуць [4, т. 2, с. 215];

конюк. Канячына. Два гады тому конюку [4, т. 2, с. 215];

кося. Конь (у размове з малымі дзецьмі). Онь кося, унучок! [4, т. 2, с. 225];

ж) кот:

кот. Кот. На негоду кот качаецца [4, т. 2, с. 225];

коцішчэ. Кот. Чортовэ коцішчэ! [4, т. 2, с. 229];

коціло. Кот. Коб коціло еке коўбасу не свіснуло! [4, т. 2, с. 229];

коціна. Кот. Ох, нічогі такі коціна! [4, т. 2, с. 229];

з) бык:

масцёр. 2. Бык. Водзіла корову к масцёру [4, т. 3, с. 61].

У гэтай лексіка-семантычнай падгрупе можна выдзеліць падгрупу, у якую ўваходзяць назвы, што абазначаюць дзяцей жывёл:

бекос, бекес. Бекас, баранчык. Бёкосы біў вон і глусцы [4, т. 2, с. 51];

дзюдзік. Парсючок. От дзюдзікі харошые! [4, т. 2, с. 20];

дзюдзько. Парсючок. [4, т. 2, с. 20];

дзюлік. Парсючок. [4, т. 2, с. 20];

жэробчык, жэрэбчык. Жарэбчык. Буў жэробчык муры ў нас [4, т. 2, с. 76];

жэрэбец. Жэрабок. Повезлі до Турова жэрэбцэм [4, т. 2, с. 76];

жэрэбя, жэрэбя. 1. Жарабя. Не подпускае к жэрэбяці кобула [4, т. 2, с. 76];

коцюк. Кацяня. Коцюк малы ўсё бегае, гуляе [4, т. 2, с. 229];

куцік. 1. Парсючок [4, т. 2, с. 255];

егня. Ягня. Вон цебе боіцца, ек воўк егняці [4, т. 2, с. 50].

Наступную лексіка-семантычную падгрупу складаюць назвы жывёл па асобным прыкметам:

які раз целіцца:

дровіца. Першацёлка. Дровіца — пуста дойніца [4, т. 2, с. 40];

другоцёлка. Карова другім цялём [4, т. 2, с. 41];

узросту:

жэробка. Жаробка, маладая кабыла. Е жэробка, е і жэробчык муры [4, т. 2, с. 75];

жэрэбіца. Жаробка, маладая кабыла. Жэрэбіца хороша, шчэ не запрпагана [4, т. 2, с. 76];

летошнік. Мінулагоднее цяля. Там целята-летошнікі пасуцца й зімуюць там [4, т. 3, с. 26];

коншля. Конік. Молодэ коншля, то лошак зовуць [4, т. 2, с. 215];

кормны:

кормнік. Кормны парсюк. Перэломало кормніку ногу да вон і здох [4, т. 2, с. 219];

памеру:

свінішчэ. Вялікая свіння. Свінішчэ вішчыць навек [4, т. 5, с. 20];

собарно. Вялізны сабака. От этэ собарно прычэпілосо! [4, т. 5, с. 67];

паводзінам:

колючка. Карова, якая бе рагамі. Колюча корова — колючка [4, т. 2, с. 211].

Такім чынам, сярод гэтых лексем можна выдзеліць некалькі сінанімічных радоў: дзетоводуха [4, т. 2, с. 16]квоктуха [4, т. 2, с. 188]; кура [4, т. 2, с. 252]курча [4, т. 2, с. 253]курчэня [4, т. 2, с. 253]курына [4, т. 2, с. 253]; курэня [4, т. 2, с. 254]ціпетка [4, т. 5, с. 274]ціўкайло [4, т. 5, с. 275]ціўцік [4, т. 5, с. 275]; баран [4, т. 1, с. 42]моркач [4, т. 3, с. 90]моркотун [4, т. 3, с. 90]моркоцень, моркецень [4, т. 3, с. 90]; лепета. [4, т. 3, с. 22]цюцька [4, т. 5, с. 284]цюцік [4, т. 5, с. 284]; корова [4, т. 2, с. 219]короўзно [4, т. 2, с. 220]короўчына [4, т. 2, с. 220]; коніна [4, т. 2, с. 213-214]конь [4, т. 2, с. 215]кося [4, т. 2, с. 225]; кот [4, т. 2, с. 225] коцішчэ [4, т. 2, с. 229] коціло [4, т. 2, с. 229] коціна [4, т. 2, с. 229]; дзюдзік [4, т. 2, с. 20] дзюдзько [4, т. 2, с. 20]дзюлік[4, т. 2, с. 20]куцік [4, т. 2, с. 255]; жэробка [4, т. 2, с. 75]жэрэбіца [4, т. 2, с. 76]; дровіца [4, т. 2, с. 40]дроўка [4, т. 2, с. 41].

1.2 Лексіка, якая абазначае назвы дзікіх жывёл

Назвы дзікіх жывёл мы будзем сістэматызаваць па наступным прынцыпу:

драпежныя:

борсук. Барсук. Борсука не едзяць, оно почкі беруць[4, т. 1, с. 74];

еж. Вожык [4, т. 2, с. 51];

ежык. Вожык. Собака коло ежыка стоіць і гаўкае [4, т. 2, с. 51];

ёўёрка. Вавёрка [4, т. 2, с. 54];

конюх. 2. Вялікі воўк [4, т. 2, с. 215];

ласіца. Ласіца, ласка. Спіна рыжа, а чэрэво беленьке ў ласіцы [4, т. 3, с. 12];

ліс. Ліс, ліса. Ліс із собакою бороўса [4, т. 3, с. 32];

мормота. Воўк (у загадцы). Мормота прыйшоў да путаецца ў лепеты: ці дома воркота? (загадка). Воўк, сабака, кот (адгадка) [4, т. 3, с. 90];

саромаха. Расамаха. Саромаха наподобіе рыся, нападзе на коня, пуд хвостом ззаду вуедае [4, т. 5, с. 15];

грызуны:

белка. 1. Вавёрка. Белка вельмо плыгае [4, т. 1, с. 51];

бобер. Бабёр. Той жэ прыканавок ужэ загаціў бобер[4, т. 1, с. 65];

заец. 1. Заяц. Заец як покочаецца по снегу, то белы [4, т. 2, с. 95];

карзан. Кажан [4, т. 2, с. 183];

кожан, коржан. Кажан. Кожан по ночам летае, такі муш з крыламі [4, т. 2, с. 202];

усеядныя:

дзік. 1. Дзікі кабан. Забілі дзіка мах! [4, т. 2, с. 18];

кабан. Дзік. По лесох е іх, тых кабаноў! [4, т. 2, с. 175].

Да гэтай лексіка-семантычнай падгрупы мэтазгодна таксама аднесці і агульныя назвы дзікіх жывёл:

звер. Звер. Не вер, што звер, а можа зесці [4, т. 2, с. 140];

звера. Звер. Любэ звера можэ ўпасці ў воўкоўню [4, т. 2, с. 140].

Такім чынам, гэта лексіка-семантычная група нязначная па колькасці і прадстаўлена толькі асобнымі найменнямі.

Таксама можна адзначыць наступны сінанімічны рад: конюх [4, т. 2, с. 215]мормота [4, т. 3, с. 90].

1.3 Лексіка, якая абазначае назвы рыб

У лексіка-семантычнай групе назваў жывёл, якія жывуць у вадзе, можна выдзеліць некалькі падгруп.

Першую лексіка-семантычную падгрупу складаюць назвы рыб, якія жывуць у розных вадаёмах:

возеры:

бабіца. 1. Рыба сямейства карпавых. Бабіца — плотка сіневата, чэрэвата [4, т. 2, с. 32];

карась. 1. Карась. Е карасі красные, есцека і белые карасі [4, т. 2, с. 183];

рэчцы:

гугрык. Рачная мінога. Гугрык с полоскамі [4, т. 1, с. 234];

ерш. Ёрш. Ерш меньшы, а окунь большы [4, т. 2, с. 52];

ершак. Ёрш. На тых ершакох луска мала [4, т. 2, с. 52];

ершун. Ёрш. Ершуны колючые беруць і ўночэ [4, т. 2, с. 53];

вугор, угор. 1. Вугор. Му прошлы год поймалі вугра, мало іх е [4, т. 1, с. 155];

кожушка. Шчупак. Як кожушкі сняцца, то клевета можэ быць [4, т. 2, с. 202];

кожушок. Шчупак. Кожушок кожушка зеў [4, т. 2, с. 202];

лін. Лінь. Ліна не есць мая баба [4, т. 3, с. 30];

швайка. 2. Шчупак [4, т. 5, с. 323].

У другую лексіка-семантычную падгрупу ўваходзяць назвы рыб па розным памеры:

вялікія:

барок. 3. Вялікі шчупак. О баркоў наловіў [4, т. 1, с. 43];

кожуше. Вялікі шчупак. От таке велізнэ кожуше поймаў! [4, т. 2, с. 202];

кожушман. Вялікі шчупак. Здорового кожушмана поймаў! [4, т. 2, с. 202];

кожушно. 2. Вялікі шчупак. От кожушно! [4, т. 2, с. 202];

лінішчэ. Вялікі лінь. От это лінішчэ паймаў [4, т. 3, с. 30];

малыя:

жерлюк. Маленькі шчупачок. Жэрлюк — летошні шчупак [4, т. 2, с. 75];

жэрля. Маленькі шчупачок. Кожушэчкі маленькі — то жэрлята [4, т. 2, с. 75];

зеленчак. 2. Малы шчупак. [4, т. 2, с. 150];

зеленчук. 2. Малы шчупак. [4, т. 2, с. 150];

зелепак. Малы шчупак. Вунь зелепак у зельі стоіць, моль сцерэжэ [4, т. 2, с. 150];

кожушленя. Маленькі шчупачок. Поймаў кожушленят зелёных [4, т. 2, с. 202];

Наступную лексіка-семантычную падгрупу складаюць назвы рыб, якія маюць адметныя рысы:

плавае паверсе вады:

бабка. 5. Рыба-верхаводка [4, т. 1, с. 32];

мае асобны колер:

белезна. Рыба бялізна [4, т. 1, с. 51];

красноперка. Краснапёрка [4, т. 2, с. 234];

асаблівы знешні выгляд:

дзыгар, дзігар. Ёрш-насар. Я бачу, дзыгара паймалі [4, т. 2, с. 19];

асобны памер:

лескаўка. Падлешчык. Лескаўка — шырока да тоненька рыба [4, т. 3, с. 24].

Такім чынам, найбольш колькасна выражана падгрупа, якая характарызуе рыбу па назве вадаёма, дзе яна знаходзіцца. Нязначнай колькасцю прадстаўлена падгрупа, якая характарызуе адметныя рысы рыб.

1.4 Лексіка, якая абазначае назвы птушак

У лексіка-семантычнай групе назваў птушак можна выдзеліць наступныя падгрупы.

Першую лексіка-семантычную падгрупу складаюць назвы птушак па месцы гнездавання:

на беразе:

берэзянка. Берагавая ластаўка [4, т. 1, с. 55];

бірулька, бірулка, бірылка. 4. Берагавая ластаўка. Бач, як бірулькі розлёталіс над водою, скоро дождж пойдзе [4, т. 1, с. 59];

ластоўка. Ластаўка. Ластоўка кубло з гразі злепіць дай жыве [4, т. 3, с. 14];

на беразе вадаёмаўмаў:

бусел, бусёл. Бусел. Як бусел на одной нозе стоіць, то будзе холод [4, т. 1, с. 97];

бусленя. Бусляня. Бусько подзівіўса, шо бусленята лежаць (мёртвыя), дай зноў накрыў іх соломою [4, т. 1, с. 97];

бусліха. Бусліха. Наша бусліха вельмь звонко клекёчэ [4, т. 1, с. 97];

бусло. Бусел. Однэ бусло ўхопіў гусеня [4, т. 1, с. 97];

бусчыха. Бусліха. Бусчыха е, а бусько нема, дзе-то по дорозі загінуў [4, т. 1, с. 97];

бусчэня. Бусляня. Однэ бушчэня вёцёр здуў з кубла [4, т. 1, с. 97];

бусько. Бусел. Буські робяць кубло на соломенной стрэсі [4, т. 1, с. 97];

гайсцер, гасцер. 1. Чорны бусел. Гайсцер, то той знізу стоўпом угору поднімаецца [4, т. 1, с. 199];

журавель. Журавель. Яйка ў жураўля недобрые [4, т. 2, с. 67];

забіранка. Дзікая качка, у якой забралі яйкі з гнязда [4, т. 2, с. 80];

клепечко. Бусел. Бусько, клепечко, знесі мне еечко, тобе две, мне однэ, шоб ты жыў на кубле [4, т. 2, с. 195];

клечко. Бусел. Бусько, клечко, знесі мне еечко [4, т. 2, с. 196];

крахоўка. Дзікая качка [4, т. 2, с. 235];

кулюк. Кулік. Кулюк робіць на трох сітнічынах кубло [4, т. 2, с. 250];

лебедзь. Лебедзь. Ой, лецелі белы лебедзі, селі воны, палі на ціхом Дунаі [4, т. 3, с. 17];

у лесе:

дзеркач. 1. Птушка дзяркач. Дзеркач жыве ў траве, а дзе ён зімуе — дох его ведае [4, т. 2, с. 14];

дзяцёл. Дзяцел. Дзяцёл падоўб колка, штоб вон здох! [4, т. 2, с. 21];

ёўкало. Дзіцячая назва івалгі. Ёўкало крычыць: Кошэўскі Ёўхім поехоў у Кіёў меняць кобулу [4, т. 2, с. 54];

жайворон, зайворон. Жаваранак [4, т. 2, с. 56];

зоўзуля, зозуля, зеўзюля, зезюля. 1. Зязюля. Як первы раз почуеш зоўзулю, то трэсі кішэнь, то будуць вэсціса грошы [4, т. 2, с. 165];

на лузе:

жайворонок, зайворонок, зарворонок. Жаваранак. Зарваронак спевае… [4, т. 2, с. 56];

куропата. Курапатка. Куропаты падаюць у капканчыкі [4, т. 2, с. 253];

куропатка.Курапатка. Куропатка двананцаць еец несе [4, т. 2, с. 253];

на балоце:

ібут, ібуць. 1. Птушка бугай. Ібуць ек вугукне, бу вол [4, т. 2, с. 171].

Асобнай падгрупай трэба выдзеліць нязначную колькасць назваў птушак, якія сталі амаль што спадарожнікамі чалавека. Сюды можна аднесці:

ластоўка. Ластаўка. Ластоўка кубло з гразі злепіць дай жыве [4, т. 3, с. 14];

бусел, бусёл. Бусел. Як бусел на одной нозе стоіць, то будзе холод [4, т. 1, с. 97];

бусленя. Бусляня. Бусько подзівіўса, шо бусленята лежаць (мёртвыя), дай зноў накрыў іх соломою [4, т. 1, с. 97];

бусліха. Бусліха. Наша бусліха вельмь звонко клекёчэ [4, т. 1, с. 97];

бусло. Бусел. Однэ бусло ўхопіў гусеня [4, т. 1, с. 97];

бусчыха. Бусліха. Бусчыха е, а бусько нема, дзе-то по дорозі загінуў [4, т. 1, с. 97];

бусчэня. Бусляня. Однэ бушчэня вёцёр здуў з кубла [4, т. 1, с. 97];

бусько. Бусел. Буські робяць кубло на соломенной стрэсі [4, т. 1, с. 97];

гайсцер, гасцер. 1. Чорны бусел. Гайсцер, то той знізу стоўпом угору поднімаецца [4, т. 1, с. 199];

крук. 4. Крумкач. Крук паляцеў, то будзе дошч [4, т. 2, с. 238].

Такім чынам, выяўленыя лексемы яскрава характарызуюць птушыны свет Беларусі. Гэта лексіка-семантычная група раскрывае асобныя месцы, дзе могуць знаходзіцца птушкі.

Такім чынам, у гаворках Гомельшчыны выяўлена значная колькасць назваў жывёл. Намі прааналізавана чатыры лексіка-семантычныя групы (назвы хатніх жывёл, назвы дзікіх жывёл, назвы рыб, назвы птушак). Найбольш колькасна прадстаўлена першая група. Нязначная па колькасці другая група. Выяўленыя лексемы уступаюць у сінанімічныя адносіны.

2. НАЗВЫ ЖЫВЁЛ У ГАВОРКАХ ГОМЕЛЬШЧЫНЫ: СЛОВАЎТВАРАЛЬНЫ АНАЛІЗ

Словаўтварэнне — асноўны шлях папаўнення слоўнікавага складу мовы. Паводле слоў Л. Булахоўскага, словаўтваральныя элементы і іх камбінацыі забяспечваюць амаль бязмежную колькасць новых слоў і новых адценняў, узбагачэнне якімі адпавядае сурёзным запатрабаванням росту мовы [10, с. 134].

Вывучэннем народна-дыялектнага словаўтварэння плённа і грунтоўна займаўся даследчык П. Сцяцко [10, с. 135]. На нашу думку, вывучэнне народна-дыялектнага словаўтварэння дапамагло б пазбавіцца штучных утварэнняў, якія сустракаюцца яшчэ ў пісьмова-кніжных стылях літаратурнай мовы.

Выяўленыя назвы посуду могуць мець наступныя невытворную і вытворную асновы.

Намі вызначана нязначная колькасць назваў посуду, якія маюць невытворную аснову на ўзроўні моўнай сінхраніі: андык, ендык. Індык. Андыкі наглые, ек гусі! [4, т. 1, с. 27]; баран. 1. Баран. Которого барана на плод кідаюць, того не лейчаюць, а которого думаюць прырэзаць, то лейчаюць [4, т. 1, с. 42]; бекос, бекес. Бекас, баранчык. Бёкосы біў вон і глусцы [4, т. 2, с. 51]; бюлоха. Блыха. Ох, блоха, бі копа! [4, т. 1, с. 63]; бобер. Бабёр. Той жэ прыканавок ужэ загаціў бобер[4, т. 1, с. 65]; борсук. Барсук. Борсука не едзяць, оно почкі беруць[4, т. 1, с. 74]; бусел, бусёл. Бусел. Як бусел на одной нозе стоіць, то будзе холод [4, т. 1, с. 97]; бусло. Бусел. Однэ бусло ўхопіў гусеня [4, т. 1, с. 97]; вугор, угор. 1. Вугор. Му прошлы год поймалі вугра, мало іх е [4, т. 1, с. 155]; дзік. 1. Дзікі кабан. Забілі дзіка мах! [4, т. 2, с. 18]; егня. Ягня. Вон цебе боіцца, ек воўк егняці [4, т. 2, с. 50]; еж. Вожык [4, т. 2, с. 51]; ерш. Ёрш. Ерш меньшы, а окунь большы [4, т. 2, с. 52]; ёўёрка. Вавёрка [4, т. 2, с. 54]; жайворон, зайворон. Жаваранак [4, т. 2, с. 56]; жайворонок, зайворонок, зарворонок. Жаваранак. Зарваронак спевае… [4, т. 2, с. 56]; журавель. Журавель. Яйка ў жураўля недобрые [4, т. 2, с. 67]; заец. 1. Заяц. Заец як покочаецца по снегу, то белы [4, т. 2, с. 95]; звер. Звер. Не вер, што звер, а можа зесці [4, т. 2, с. 140]; звера. Звер. Любэ звера можэ ўпасці ў воўкоўню [4, т. 2, с. 140]; зоўзуля, зозуля, зеўзюля, зезюля. 1. Зязюля. Як первы раз почуеш зоўзулю, то трэсі кішэнь, то будуць вэсціса грошы [4, т. 2, с. 165]; зоўзуля, зозуля, зеўзюля, зезюля. 2. Божая кароўка, жучок. Посадзіш на палец ее да круцішса: зозулько-козулько, дзе будзе мой жэніх? [4, т. 2, с. 166]; кабан. Дзік. По лесох е іх, тых кабаноў! [4, т. 2, с. 175]; кабан. Парсюк. Два кабанцэ аддаў швагру [4, т. 2, с. 175]; карась. 1. Карась. Е карасі красные, есцека і белые карасі [4, т. 2, с. 183]; карзан. Кажан [4, т. 2, с. 183]; клешч. Клешч. Большую часць на корову попадаюць клешчы [4, т. 2, с. 196]; кожан, коржан. Кажан. Кожан по ночам летае, такі муш з крыламі [4, т. 2, с. 202]; коза. 1. Каза. Прыйдзе коза до воза, да сена не будзе [4, т. 2, с. 203]; корова. 1. Карова. Шчука на нерэст — карова на верэс [4, т. 2, с. 219]; кот. Кот. На негоду кот качаецца [4, т. 2, с. 225]; крук. 4. Крумкач. Крук паляцеў, то будзе дошч [4, т. 2, с. 238]; кура. Курыца. Колько кура не грэбе, то ўсё на себе [4, т. 2, с. 252]; лебедзь. Лебедзь. Ой, лецелі белы лебедзі, селі воны, палі на ціхом Дунаі [4, т. 3, с. 17]; лешч. 1. Лешч. Лешчы мікольные чорные, на Міколу бюцца. 2. Клешч. Лешч на скоціну насядзе і пе кроў [4, т. 3, с. 27]; лін. Лінь. Ліна не есць мая баба [4, т. 3, с. 30]; ліс. Ліс, ліса. Ліс із собакою бороўса [4, т. 3, с. 32].

У сучаснай беларускай мове вылучаюцца наступныя спосабы словаўтварэння: марфалагічны, марфолага-сінтаксічны, складаны і лексіка-семантычны [10, с. 80]. Гэтыя спосабы адрозніваюцца сваімі словаўтваральнымі сродкамі і рознай ступенню пашырэння. Самае пашыранае марфалагічнае словаўтварэнне.

З прааналізаванай лексікі найбольш слоў утворана марфалагічным спосабам. Пры марфалагічным словаўтварэнні новыя словы ўтвараюцца ў выніку спалучэння марфем. Асноўным сродкам марфалагічнага словаўтварэння ў нашай мове зяўляецца афіксацыя — утварэнне слоў шляхам далучэння да ўтваральнай асновы словаўтваральных афіксаў, так званых фармантаў. У залежнасці ад таго, пры дапамозе якіх афіксаў утвараюцца новыя словы, у марфалагічным словаўтварэнні выдзяляюцца наступныя разнавіднасці гэтага спосабу: суфіксальны, прыставачны, прыставачна-суфіксальны, постфіксальны, прыставачна-постфіксальны і бязафіксны (нулявая суфіксацыя).

У марфалагічным словаўтварэнні самым прадуктыўным выступае суфіксальны спосаб. Спынімся на разглядзе асобных тыпаў марфалагічнага словаўтварэння.

) Суфіксальны спосаб.

Ва ўварэнні назваў посуда выяўлены наступныя суфіксы:

·Суфікс -к- утварае найменні ад розных асноў:

андычка ← андык: андычка, ендычка. Індычка. [4, т. 1, с. 27];

бабка ← баба: бабка. 5. Рыба-верхаводка [4, т. 1, с. 32];

бірулька ← біруля: бірулька, бірулка, бірылка. 4. Берагавая ластаўка. Бач, як бірулькі розлёталіс над водою, скоро дождж пойдзе [4, т. 1, с. 59];

блошка ← блаха /чаргаванне х // ш, а // о/: блошка. Блошка. Блошка нападзе на лён і под зірковацее вон [4, т. 1, с. 63-64];

бусько ← бусел: бусько. Бусел. Буські робяць кубло на соломенной стрэсі [4, т. 1, с. 97];

дзюдзько ← дзюдзя: дзюдзько. Парсючок. [4, т. 2, с. 20];

дроўка ← дровы /чаргаванне в // ў/: дроўка. Першацёлка [4, т. 2, с. 41]:

жэробка ← жэроб: жэробка. Жаробка, маладая кабыла. Е жэробка, е і жэробчык муры [4, т. 2, с. 75];

кожушка ← кожуш: кожушка. Шчупак. Як кожушкі сняцца, то клевета можэ быць [4, т. 2, с. 202];

козулька ← козуля: козулька. Кузурка. Столько е козулек, шчо не відно і травы [4, т. 2, с. 204];

козюлька ← козюля: козюлька. 1. Кузурка. Воробе разную козюльку едзяць [4, т. 2, с. 204];

цюцька ← цюця: цюцька. Сабака. Ня-ня-ня, цюцько! [4, т. 5, с. 284];

прыметнікаў:

беразянка ← беразяны: берэзянка. Берагавая ластаўка [4, т. 1, с. 55];

колючка ← колючы: колючка. Карова, якая бе рагамі. Колюча корова — колючка [4, т. 2, с. 211];

·Суфіксы -ок-, -ак- утвараюць назвы жывёл ад асноў саміх назоўнікаў:

барок ← бор: барок. 3. Вялікі шчупак. О баркоў наловіў [4, т. 1, с. 43];

ершак ← ёрш: ершак. Ёрш. На тых ершакох луска мала [4, т. 2, с. 52];

кожушок ← кожух /чаргаванне х // ш/: кожушок. Шчупак. Кожушок кожушка зеў [4, т. 2, с. 202];

·Суфікс -езн- утварае назвы жывёл ад асноў прыметнікаў:

белезна ← белы: белезна. Рыба бялізна [4, т. 1, с. 51];

·Суфіксы -ыц-, -іц-, -ец- дапамагаюць ўтвараць назвы жывёл ад назоўнікаў:

блошчыца ← блошка: блошчыца. Клоп. Коліся булі блошчыцы, блохі, гніды… [4, т. 1, с. 64];

дровіца ← дровы: дровіца. Першацёлка. Дровіца — пуста дойніца [4, т. 2, с. 40];

жэрэбец ← жэрабя /чаргаванне а // э/: жэрэбец. Жэрабок. Повезлі до Турова жэрэбцэм [4, т. 2, с. 76];

жэрэбіца ← жэрабя / чаргаванне а // э/: жэрэбіца. Жаробка, маладая кабыла. Жэрэбіца хороша, шчэ не запрпагана [4, т. 2, с. 76];

·Пры дапамозе суфіксаў -ык-, -ік- ад розных асноў ўтвараюцца наступныя найменні:

назоўнікаў:

бобрык ← бобр: бобрык. Божая кароўка [4, т. 1, с. 66];

гугрык ← гугра: гугрык. Рачная мінога. Гугрык с полоскамі [4, т. 1, с. 234];

дзюдзік ← дзюдзя: дзюдзік. Парсючок. От дзюдзікі харошые! [4, т. 2, с. 20];

дзюлік ← дзюля: дзюлік. Парсючок. [4, т. 2, с. 20];

ежык ← ёж: ежык. Вожык. Собака коло ежыка стоіць і гаўкае [4, т. 2, с. 51];

цюцік ← цюця: цюцік. 1. Сабака. Цюцік хлам папу з маслам! [4, т. 5, с. 284];

прыметнікаў:

кормнік ← кормны: кормнік. Кормны парсюк. Перэломало кормнікуногу да вон і здох [4, т. 2, с. 219];

летошнік ← летошні: летошнік. Мінулагоднее цяля. Там целята-летошнікі пасуцца й зімуюць там [4, т. 3, с. 26];

·Суфікс -ен-я дапамагае ўтвараць наступныя лексемы ад асноў саміх назоўнікаў:

бусленя ← бусел: бусленя. Бусляня. Бусько подзівіўса, шо бусленята лежаць (мёртвыя), дай зноў накрыў іх соломою [4, т. 1, с. 97];

·Пры дапамозе суфікса -іх ад асноў назоўнікаў утвараюцца такія назвы:

бусліха ← бусел: бусліха. Бусліха. Наша бусліха вельмь звонко клекёчэ [4, т. 1, с. 97];

·Суфікс -ых- дапамагае ўтвараць назвы жывёл ад асноў назоўнікаў:

бусчыха ← бусько: бусчыха. Бусліха. Бусчыха е, а бусько нема, дзе-то по дорозі загінуў [4, т. 1, с. 97];

·Суфікс -эн- дапамагае ўтвараць назвы жывёл ад асноў назоўнікаў:

бусчэня ← бусько: бусчэня. Бусляня. Однэ бушчэня вёцёр здуў з кубла [4, т. 1, с. 97];

·Пры дапамозе суфікса -як ад асноў прыметнікаў утвараюцца наступныя назвы жывёл:

дворняк ← дворны: дворняк. Дваравы сабака. У селе ўсе дворнякі собакі [4, т. 2, с. 10];

·Суфікс -ар- дапамагае утвараць лексемы ад асноў дзеясловаў:

дзыгар ← дзыгаць: дзыгар, дзігар. Ёрш-насар. Я бачу, дзыгара паймалі [4, т. 2, с. 19];

·Пры дапамозе суфікса -ун утвараюцца лексемы ад асноў саміх жа назоўнікаў:

ершун ← ерш: ершун. Ёрш. Ершуны колючые беруць і ўночэ [4, т. 2, с. 53];

·Суфікс -л- дапамагае ўтвараць назвы жывёл ад асноў дзеясловаў:

ёўкало ← ёўкаць: ёўкало. Дзіцячая назва івалгі. Ёўкало крычыць: Кошэўскі Ёўхім поехоў у Кіёў меняць кобулу [4, т. 2, с. 54];

·Суфікс -юк- дапамагае ўтвараць лексемы ад асноў назоўнікаў:

жерлюк ← жерля: жерлюк. Маленькі шчупачок. Жэрлюк — летошні шчупак [4, т. 2, с. 75];

·Суфікс -чык- утварае назвы жывёл ад асноў назоўнікаў:

жэрэбчык ← жэрэб: жэробчык, жэрэбчык. Жарэбчык. Буў жэробчык муры ў нас [4, т. 2, с. 76];

·Суфіксы -чак-, -чук- дапамагаюць утвараць назвы жывёл ад асноў назоўнікаў:

зеленчак ← зелень: зеленчак. 2. Малы шчупак. [4, т. 2, с. 150];

зеленчук ← зелень: зеленчук. 2. Малы шчупак. [4, т. 2, с. 150];

кабанчук ← кабан: кабанчук. Парася. Кабанчук мой есці хочэ [4, т. 2, с. 175];

·Пры дапамозе суфікса -ух- утвараюцца лексемы ад асноў дзеясловаў:

квоктуха ← квоктаць: квоктуха. Квактуха. Гетакіе хорошіе ціпленяткі, да от квоктухі не отстаюць [4, т. 2, с. 188];

·Суфікс -ечк- утварае назвы жывёл ад асноў назоўнікаў:

клепечко ← клёпа: клепечко. Бусел. Бусько, клепечко, знесі мне еечко, тобе две, мне однэ, шоб ты жыў на кубле [4, т. 2, с. 195];

·Суфікс -j- утварае назоўнікі-назвы жывёл ад асноў назоўнікаў:

кожуше ← кожуш: кожуше. Вялікі шчупак. От таке велізнэ кожуше поймаў! [4, т. 2, с. 202];

·Суфікс -н- дапамагае ўтвараць назвы жывёл ад асноў назоўнікаў:

кожушно ← кожух /чаргаванне х // ш/: кожушно. 2. Вялікі шчупак. От кожушно! [4, т. 2, с. 202];

·Пры дапамозе суфікса -ен-, -ін- утвараюцца назвы жывёл ад асноў саміх жа назоўнікаў:

коніна ← конь: коніна. Конь. Таку коніну маў добру, шо на ўставе грошы давалі [4, т. 2, с. 213-214];

коціна ← кот: коціна. Кот. Ох, нічогі такі коціна! [4, т. 2, с. 229];

·Пры дапамозе суфікса -шл- утвараюцца такія словы:

коншля ← конь: коншля. Конік. Молодэ коншля, то лошак зовуць [4, т. 2, с. 215];

·Суфіксы -юк-, -юх- утвараюць назвы жывёл ад асноў назоўнікаў:

конюк ← конь: конюк. Канячына. Два гады тому конюку [4, т. 2, с. 215];

конюх ← конь: конюх. 2. Вялікі воўк [4, т. 2, с. 215];

·Суфікс -зн- дапамагае ўтвараць найменні ад асноў назоўнікаў:

короўзно ← карова /чаргаванне в // ў, а // о/: короўзно. 1. Карова. Это короўзно, ей багато сена трэбо [4, т. 2, с. 220];

·Суфікс -ішч дапамагае ўтвараць назвы жывёл:

коцішчэ ← кот /чаргаванне т // ц/: коцішчэ. Кот. Чортовэ коцішчэ! [4, т. 2, с. 229];

лінішчэ ← лін: лінішчэ. Вялікі лінь. От это лінішчэ паймаў [4, т. 3, с. 30];

свінішчэ ← свін: свінішчэ. Вялікая свіння. Свінішчэ вішчыць навек [4, т. 5, с. 20];

·Пры дапамозе суфікса -іл- ад асноў назоўнікаў утвараюцца такія лексемы:

коціло ← кот: коціло. Кот. Коб коціло еке коўбасу не свіснуло! [4, т. 2, с. 229];

·Суфікс -йл- утварае назвы жывёл ад асноў дзеясловаў:

ціўкало ← ціўкаць: ціўкайло. Кураня. Ціўкайло забегло ў огород і дзень ціўкае [4, т. 5, с. 275];

2) складаны спосаб:

складанасуфіксальны:

дзеці вадзіць: дзетоводуха. Квахтуха, якая мае куранят [4, т. 2, с. 16];

красны і пяро: красноперка. Краснапёрка [4, т. 2, с. 234];

асноваскладанне:

другі і цёлка: другоцёлка. Карова другім цялём [4, т. 2, с. 41].

Такім чынам, мы выявілі, што назвы жывёл ўтвораны адным спосабам (марфемным).

Амаль усе найменні ўтвораны суфіксальным спосабам. Найбольш прадуктыўнымі зяўляюцца суфіксы -к-, -ік-, -ык-. Малапрадуктыўнымі -зн-, -шл-, -йл-.

3. НАЗВЫ ЖЫВЁЛ У ГАВОРКАХ ГОМЕЛЬШЧЫНЫ: ГЕНЕТЫЧНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА

Запазычанні старабеларускай мовы вельмі разнастайныя як па тэматыцы, так і па свайму паходжанню. Пераважную большасць іх складаюць лексічныя адзінкі, што пранікалі ў старабеларускія пісьмовыя помнікі з заходніх славянскіх і неславянскіх моў — польскай, чэшскай, лацінскай, нямецкай, грэчаскай, італьянскай і інш. Меншай колькасцю прадстаўлены запазычанні з цюркскіх і балтыйскіх моў. Такія колькасныя суадносіны ў межах іншамоўнага лексічнага матэрыялу склаліся пад уплывам многіх фактараў гістарычнага, эканамічнага і культурнага характару [12, с. 85].

Па-першае, прытоку вялікай колькасці іншамоўных слоў у беларускую мову з Захаду спрыяла само геаграфічнае становішча Беларусі. Вялікае княства Літоўскае і Рэч Паспалітая, у склад якіх з XIV ст. папераменна ўваходзілі беларускія землі, непасрэдна былі цесна звязаны з многімі краінамі Заходняй і Цэнтральнай Еўропы. Гэта садзейнічала ўладкаванню блізкіх гаспадарчых, гандлёвых і культурных узаемаадносін з гэтымі краінамі, а разам з тым і свабоднаму пранікненню іншамоўных слоў у беларускія гаворкі.

У гаворках Гомельшчыны паводле мовы-крыніцы прыметнікаў-назваў якасцей вылучаюцца: паланізмы, лацінізмы, германізмы, грэцызмы, цюркізмы, літуанізмы, царкоўнаславянізмы.

З польскай.

самага пачатку свайго фарміравання на працягу амаль чатырох стагоддзяў старабеларуская мова ўступала ў непасрэдныя картакты з польскай мовай. Першыя лексічныя паланізмы пачалі паяўляцца ў старабеларускіх пісьмовых помніках ужо ў канцы XIV ст., калі пасля заключэння Крэўскай уніі 1385 г. пачынаюць узмацняцца дзяржаўныя і культурныя сувязі паміж Польшчай і Вялікім княствам Літоўскім.

Прыток польскай лексікі ў старабеларускую мову зрабіўся асабліва інтэнсіўным пасля Люблінскай уніі 1569 г., у выніку якой Вялікае княства Літоўскае разам з беларускімі землямі аказалася ў складзе Рэчы Паспалітай. У XVII ст. паланізмы пашыраюцца на ўсе жанрава-стылявыя разнавіднасці старабеларускай мовы.

вялікага мноства польскіх слоў, што праніклі ў помнікі старабеларускай пісьменнасці, засвоена беларускай мовай была адносна невялікая колькасць. Гэта пераважна раннія запазычанні XIV-XVI стст., якія выконвалі намінатыўную функцыю, абазначаючы новыя прадметы і паняцці, невядомыя раней для беларусаў. Сярод асвоеных запазычанняў з польскай мовы словы ўсіх лексіка-граматычных класаў і самай разнастайнай тэматыкі.

Значная частка польскіх слоў, асабліва пазнейшых запазычанняў, фанетыка-марфалагічных і словаўтваральных дублетаў да беларускіх слоў, не была засвоена жывымі народнымі гаворкамі і пасля заняпаду старой пісьменнасці з беларускай мовы выпала [28, с. 89].

андык, ендык. Індык. Андыкі наглые, ек гусі! [4, т. 1, с. 27];

андычка, ендычка. Індычка. [4, т. 1, с. 27];

З цюркскай:

борсук. Барсук. Борсука не едзяць, оно почкі беруць[4, т. 1, с. 74];

кабан. Дзік. По лесох е іх, тых кабаноў! [4, т. 2, с. 175];

кабан. Парсюк. Два кабанцэ аддаў швагру [4, т. 2, с. 175];

кабанчук. Парася. Кабанчук мой есці хочэ [4, т. 2, с. 175].

Такім чынам, назвы жывёл запазычаны з польскай і цюркскай моў. Інтэнсіўна развіваючыся ва ўзаемадзеянні з суседнімі мовамі. Праз польскую мову на працягу 16 — 17 стагоддзяў пранікалі у беларускую мову многія еўрапеізмы як тэрміналагічнага, так і бытавога характару.

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Прааналізаваўшы назвы жывёл у гаворках Гомельшчыны на матэрыяле Тураўскага слоўніка, неабходна зрабіць наступныя высновы:

Лексічная сістэма мовы народных гаворак Тураўшчыны ўяўляе сабой складанае адзінства разнастайных па стылістычнай функцыі і афарбоўцы груп і разрадаў слоў;

2 Выяўленыя назвы жывёл (назоўнікі) уваходзяць у чатыры лексіка-семантычных груп: назвы хатніх жывёл, назвы дзікіх жывёл, назвы рыб, назвы птушак. Найбольш колькасна прадстаўлена першая група. Нязначная па колькасці другая.

Прааналізаваныя лексемы уступаюць у сінанімічныя адносіны.

Лексіка-семантычная група са значэннем дзікія жывёлы нязначная па колькасці і прадстаўлена толькі асобнымі найменнямі. Сярод іх можна адзначыць наступны сінанімічны рад: конюх [4, т. 2, с. 215]мормота [4, т. 3, с. 90].

Найбольш колькасна выражана падгрупа, якая характарызуе рыбу па назве вадаёма, где яна знаходзіцца. Нязначнай колькасцю прадстаўлена падгрупа, якая характарызуе адметныя рысы рыб.

Выяўленыя лексемы яскрава характарызуюць птушыны свет Беларусі. Гэта лексіка-семантычная група раскрывае асобныя месцы, дзе могуць знаходзіцца птушкі.

7 Назвы жывёл ўтвораны адным спосабам (марфемным). Амаль усе найменні ўтвораны суфіксальным спосабам. Найбольш прадуктыўнымі зяўляюцца суфіксы -к-, -ік-, -ык-. Малапрадуктыўнымі -зн-, -шл-, -йл-.

Назвы жывёл запазычаны з польскай і цюркскай моў. Інтэнсіўна развіваючыся ва ўзаемадзеянні з суседнімі мовамі. Праз польскую мову на працягу 16 — 17 стагоддзяў пранікалі у беларускую мову многія еўрапеізмы як тэрміналагічнага, так і бытавога характару.

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

1. Блінава, Э. Д. Беларуская дыялекталогія [Тэкст] / Э. Д. Блінава, Е. С. Мяцельская. 2-ое выд. — Мн. : Вышэйшая школа, 1980. — 303 с.

. Янкова, Т. С. Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны [Тэкст] / Т. С. Янкова. — Мн. : Навука і тэхніка, 1982. — 457 с.

. Матэрыялы да дыялектнага слоўніка Гомельшчыны [Тэкст]. // Беларуская мова. Выпуск 10 — Мн., 1982. — 147 с.

. Тураўскі слоўнік: У 5-ці т.т. [Тэкст]. — Мн. : Навука і тэхніка, 1989.

. Булыка, А. М. Слоўнік іншамоўных слоў: У 2-х т.т. Т. 2 [Тэкст] / А. М. Булыка. — Мн. : Беларуская энцыклапедыя, 1999. — 737с.

. Колшанский, Г. В. Некоторые вопросы семантики языка в гносеологическом аспекте [Текст] / Г. В. Колшанский. // Принципы и методы семантических исследований. — М. : Наука, 1976. — С. 5-31.

. Арутюнова, Н. Д. Логические теории значения [Текст] / Н. Д. Арутюнова. // Принципы и методы семантических исследований. — М. : Наука, 1976. — С. 92-118.

. Кубрякова, Е. С. О словообразовательном значении и описании смысловой структуры производных суффиксального типа [Текст] / Е. С. Кубрякова, З. А. Харитончик // Принципы и методы семантических исследований. — М. : Наука, 1976. — С. 202-233.

. Бунько, Н. Беларускія народныя жывёлы ў тэкставых заданнях па дыялекталогіі [Тэкст] / Н. Бунько. // Надзённыя праблемы лексікалогіі і анамастыкі славянскіх моў: Матэрыялы 2 міжнароднай навуковай канферэнцыі; горад Мазыр, 22-23 красавіка 2010 г. // Рэд. кал.: В. В. Шур (адк. рэд) [і інш]. ― Мазыр : УА МБПУ імя І. Шамякіна, 2010. ― С. 314-317.

. Сцяцко, П. Народная лексіка і словаўтварэнне [Тэкст] / П. Сцяцко. — Мн. : Навука і тэхніка, 1974. — 395 с.

. Сучасная беларуская мова. Марфалогія пад рэд М. С. Яўневіча [Тэкст] / М. С. Яўневіч [і іншыя]. — Мн., 1997. — 288 с.

. Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Пад рэд. А. Я. Баханькова [Тэкст] / А. Я. Баханькоў. — Мн. : Навука і тэхніка, 1994. — 465 с.

Беларуская граматыка пад рэд М. В. Бірылы [Тэкст] / М. В. Бірыла [і іншыя]. — Мн. : Навука і тэхніка, 1985. — 431 с.

. Кароткая граматыка беларускай мовы пад рэд А. А. Лукашанца [Тэкст] / А. А. Лукашанец. — Мн. : Беларуская навука, 2007. — 351 с.

. Бардовіч, А. М. Марфемны слоўнік беларускай мовы [Тэкст] / А. М. Бардовіч [і іншыя]. — Мн. : Вышэйшая школа, 1989. — 718 с.

. Бардовіч, А. М. Школьны словаўтваральны слоўнік беларускай мовы [Тэкст] / А. М. Бардовіч [і іншыя]. — Мн. : Аверсэв, 2006. — 512 с.